Официальные издания Министерства юстиции Республики Беларусь

6, 2026
Комментарий. Анализ. МнениеИнформационное право

Аб прававым рэгуляванні выдзялення фізічным асобам абаненцкіх нумароў, якія раней былі ў карыстанні іншых асоб, з пункту гледжання захавання канфідэнцыйнасці інфармацыі аб іх уладальніках

Жураў М. С.

спецыяліст па кантролі і аўдыце ўпраўлення кантролю і аўдыту Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных Рэспублікі Беларусь

Актуальнасць тэмы гэтага артыкула ў тым, што ў публічнай прасторы, сярод звычайных грамадзян нярэдка ўзнікаюць пытанні наконт лёсу нумароў тэлефонаў (інфармацыі, звязанай з такімі нумарамі), якія знаходзяцца ў іх карыстанні або ў карыстанні іншых грамадзян, т. я. сёння нумар тэлефона фактычна з’яўляецца «ключом» да «лічбавага профілю» асобы. Своеасаблівым доказам значнай ролі нумара тэлефона ў нашым жыцці выступае функцыянаванне г. зв. «сэрвісаў па прабіву», якія прадастаўляюць асабістыя звесткі іншых асоб зацікаўленаму ў іх атрыманні, нават калі той ведае толькі нумары тэлефонаў такіх асоб [1].